BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым

Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. У гэты час дырэктар кампаніі сядзіць «за палітыку». 

У канцы сакавіка вядомага гомельскага прадпрымальніка, заснавальніка рэкламнай тэлекампаніі «ФілТБ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Затым Філінскі атрымаў чарговыя 15 сутак. А яго намеснік Андрэй Віннікаў знік. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не з’яўляўся. 

18 красавіка стала вядома, што Віннікава знайшлі мёртвым. Пра гэта паведаміў атрад «Сімуран», удзельнікі якога займаюцца пошукам зніклых людзей. 

Як стала вядома «Радыё Свабода», праваахоўныя органы сярод іншых версій прычын смерці Віннікава разглядаюць суіцыд.

Кампанія «ФілТБ» была створаная ў 1990-х. Кампанія шмат супрацоўнічала з дзяржаўнымі ўстановамі. 

“Наша Ніва”