У судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня, асуджанага да шасці гадоў калоніі, у турму тэрмінам на шэсць месяцаў.
Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Менска 20 верасня 2022 года Анатолю прысудзілі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў “хатняй хіміі”.
Падтрымаць Анатоля: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Анатоль Віктаравіч Латушка.
вясна