BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязню Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

Палітвязню Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі. Пра новае абмежаванне для палітвязняў паведаміла жонка зняволенага журналіста Вольга Івашына.

Цяпер, каб даслаць вітаміны ў турму ці калонію, неабходна атрымаць спецыяльны дазвол ад доктара медыцынскай часткі ўстановы. Раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на неабходныя лекі.

«Ранейшы спіс дазволеных для перасылання вітамінаў скасаваны. Цяпер нават вітамін С нельга даслаць вязню без «рэкамендацыі медыка», — піша Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын, асуджаны на 13 гадоў зняволення, ужо 1,5 года пазбаўлены прадуктовых перадач, у якіх можна было дасылаць садавіну ці гародніну, каб кампенсаваць недахоп вітамінаў.

Беларускае Радыё Рацыя