BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля выбуху на БАМе з “Нафтана” звольнілі дзясяткі чалавек

Прадстаўнік «Рабочага руху», знаёмы з сітуацыяй на «Нафтане», распавёў «Нашай Ніве», што звальненні нязгодных на прадпрыемстве працягваюцца.

З яго слоў, пасля выбуху на БАМе (у канцы лістапада 2023 года, тады за дыверсію затрымалі былога супрацоўніка «Нафтана») адбылася чарговая хваля рэпрэсій.

«Тады вельмі шмат чалавек былі дапытаныя, частка атрымала суткі або штрафы. Тыя, хто атрымаў пакаранне, пазней былі звольнены. Па нашых даных, пасля інцыдэнту на БАМе на «Нафтане» звольнілі ад 30 да 60 чалавек.

Апроч тых, хто трапляе на суткі або атрымлівае штраф па палітычных артыкулах, з прадпрыемства «просяць» звольніцца тых, хто не прайшоў адбор пасля гутарак на ідэалагічную прыдатнасць са службай бяспекі», — кажа суразмоўца.

Падобныя дзеянні з боку кіраўніцтва прыводзяць да дэфіцыту кадраў. Са слоў суразмоўцы, вырашыць праблему недахопу кадраў не атрымліваецца нават з улікам таго, што заробкі на «Нафтане» знаходзяцца на прымальным узроўні.

Усё праз тое, што па ідэалагічных матывах адсейваюць да 90% патэнцыйных кандыдатаў.