BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Міцкевіч: Спярша быў шок

Беларус Павел Міцкевіч, які даўно жыве ў Беластоку, стаў аб’ектам цікавасці з боку беларускіх праваахоўных органаў. Як стала вядома з паведамлення Следчага камітэта, супраць Паўла распачалі так званую «спецыяльную вытворчасць», абвінавачваючы яго ў нібыта «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

З Паўлам Міцкевічам, які з’яўляецца старшынём фонду «Okno na Wschód”, размаўляе Яна Запольская.

РР: Не так даўно стала вядома, што супраць вас у Беларусі пачалі спецыяльную вытворчасць, якая азначае ў далейшым суд. Таксама вядома з паведамленняў у Тэлеграм канале Следчага камітэта, што вас абвінавачваюць у садзейнічанні так званай экстрэмісцкай дзейнасці. Можа, на пачатку – як самі ўспрынялі гэтую інфармацыю, наколькі яна сапраўды аказалася нечаканай?

Павел Міцкевіч: Інфармацыя гэтая для мяне была нечаканай, так як я яе даведаўся з апошніх вуснаў, стэлефанаваліся са мной беларускія журналісты і папрасілі пракаментаваць. Маё першае пытанне было: што я павінен пракаментаваць? І тады стала зразумелым, што я зусім незарыентаваны ў тым, што адбываецца. Вось такое было першае супадзенне з дадзенай рэальнасцю.

Пасля таго, як даведаўся пра гэтую інфармацыю, то першапачаткова быў шок, так як у межах маёй прафесійнай дзейнасці арганізацыі я працую ў фондзе, а фонд не займаецца ніякай палітычнай і экстрэмісцкай дзейнасцю. Фонд займаецца гуманітарнай дапамогай, дапамогай беларусам, якія прыязджаюць у Польшчу і якія пачынаюць новае жыццё, якім трэба дапамагчы з хуткай адаптацыяй і стаць на ногі. Вось гэта наша асноўная дзейнасць. І калі мяне не падводзіць памяць, ніколі экстрэмісцкай дзейнасцю ні я, ні мая арганізацыя не займаліся.

РР: Ніякіх больш тлумачэнняў ад праваахоўных органаў вы з Беларусі так і не атрымалі? Я так разумею, самі маеце толькі тую інфармацыю, якая была агучаная Следчым камітэтам?

Павел Міцкевіч: Ніхто са мной непасрэдна не кантактаваў, акрамя таго, як была запушчаная інфармацыя ў інтэрнэт-прасторы.

РР: Ці гэта неяк уплывае на вашу дзейнасць цяпер, ці нейкія змены былі ўведзеныя ў дзейнасць фонду? Ці гэта неяк знайшло адлюстраванне ці павінна знайсці адлюстраванне ў працы фонду?

Павел Міцкевіч: Напэўна, гэта дае не камфорт у працы мне і крыху нашай камандзе, а таксама небяспеку нашым беларускім сем’ям, якім мы дапамагаем. Гэта, напэўна, неяк можа ўплываць на іх бяспеку. Але нягледзячы на гэта, мы не спыняем працу, а працуем у папярэднім рэжыме, дапамагаючы тым, каму патрэбная дапамога ў Беластоку, а таксама наша інфалінія працуе на ўсю Польшчу.

РР: Зразумела, што мы жывём у польскім грамадстве, у краіне Еўразвязу, ці адчуваеце вы сябе ўсё ж у небяспецы?

Павел Міцкевіч: Мы жывём у такі час, што чалавек нідзе не можа сябе пачуваць у бяспецы. Але ў сувязі з тым, што я з’яўляюся грамадзянінам Польшчы, то за мной стаіць польскі ўрад як за грамадзянінам Польшчы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Усю інфармацыю пра дзейнасць фонду «Okno na Wschód” і кантактныя тэлефоны можна знайсці на сайце cwc.org.pl.

Беларускае Радыё Рацыя