BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ПЦ “Вясна” адзначае сваё 28-годдзе

26-га красавіка Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае сваё 28-годдзе.

Павіншаваць “Вясну” прапанавала прадстаўніца арганізацыі Наталля Сацункевіч:

– Пішыце пра гэта ў сваіх сацсетках, кажыце, распаўсюджвайце інфармацыю пра “Вясну”, пра нашу працу. Уся інфармацыя, якую мы збіраем і публікуем, яна для таго, каб людзі яе бачылі і разумелі, што насамрэч адбываецца з правамі чалавека. Вывучайце правы чалавека, дбайце пра сваю бяспеку. Будзем радыя і ўдзячныя вашым ахвяраванням на падтрымку “Вясны”. Кажыце іншым людзям, што яны могуць прымаць дапамогу. Не саромейцеся самі звяртацца, дапамагайце нам распаўсюджваць інфармацыю.

Нагадаем, праваабарончы цэнтр “Вясна” быў заснаваны ў 1996 годзе Алесем Бяляцкім.

Беларускае Радыё Рацыя