BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра Паўднёва-афрыканскіх партнёраў

У кіраўніка гэтай дзяржавы больш за 10 рэзідэнцый. На сваё жыццё, і на жыццё сваёй сям’і ён не шкадуе народных грошай, пры тым, што насельніцтва жыве на мяжы галечы.


Кіраўнік гэты акружаны жанчынамі, большую частку з якіх ён прыкмеціў на мясцовых конкурсах прыгажосці.
Кіраўнік гэтай дзяржавы ва ўладзе ўжо не адзін дзясятак год, пры гэтым у краіне пад жорсткай забаронай палітычныя партыі ці грамадскія некамерцыйныя арганізацыі.

Нічога не нагадвае? Не, гэта не Беларусь, хаця падабенства 100-працэнтнае.
Гэтая краіна – Эсваціні. Абсалютная манархія на поўдні Афрыкі. Дзяржава з вельмі высокім узроўнем карупцыі і вельмі нізкім узроўнем жыцця простых людзей. 40 працэнтаў насельніцтва – беспрацоўныя. 69 працэнтаў насельніцтва жыве за рысай беднаты.

Іранічна, што гэта – новы гандлёвы партнёр Беларусі. МЗС днямі з гонарам справаздачыўся аб тым, што ў Эсваціні зацікавіліся нашымі таварамі.

Вось так працуе беларуская дыпламатыя, вось такіх зайздросных партнёраў знаходзіць. Хаця, можа гэта нават і да лепшага. Магчыма, варта рэгулярна адпраўляць у Эсваціні дэлегацыі беларускіх службоўцаў. І не ў каралеўскіх пакоях жыць, а недзе бліжэй да народа. Каб на свае вочы ўбачылі, куды Беларусь цягне Лукашэнка, і якая будучыня з ім чакае краіну.

Беларускае Радыё Рацыя