BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцаў на Берасцейшчыне затрымліваў атрад спецназу “Шторм”

Праваабаронцаў на Берасцейшчыне затрымліваў атрад спецназу “Шторм”. На тэлеканале АНТ увечары 3 красавіка паказалі затрыманых праваабаронцаў рэгіёна.

Іх “віна” была ў тым, што яны хадзілі на палітычныя працэсы і паведамлялі праваабаронцам “Вясны” вынікі судовых пасяджэнняў. Як паведамілі ў тэлесюжэце, затрымлівалі праваабаронцаў байцы з атрада спецназу “Шторм”. Затрыманні праходзілі ў Пінску, Берасці і Баранавічах.

Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч з Пінска, Віталь Чопік з Берасці. Пра затрыманне Чопіка стала вядома напрыканцы сакавіка. Паведамлялася, што пасля затрымання яго так моцна збілі, што спатрэбілася дапамога медыкаў.

Вайцешыка, як гаворыцца ў сюжэце АНТ, 13 сакавіка асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі.