BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне берасцейца Аляксея Самойлюка

Тэлеграм-канал берасцейскага ГУБАЗ апублікаваў відэа з затрыманнем берасцейца Аляксея Самойлюка.

Да яго дадому ўварваўся атрад спецназа, мужчыну павалілі на падлогу і адзін сілавік сеў каленамі на цела (адным каленам на шыю Самойлюка). Піша Берасцейская “Вясна”.

Сілавікі ў тэксце публікацыі сцвярджаюць, што Самойлюк “кідаў камяні ў міліцыянераў падчас масавых беспарадкаў”. Таксама сілавікі выклалі фатаграфіі: на адным здымку два чалавекі ў капюшонах і масках, адзін трымае ўкраінскі сцяг, другі — ліст паперы з тэкстам “брэстаўчане з Украінай”.

Відаць, на думку сілавікоў, там зняты Самойлюк, а ўдзел у такіх акцыях нібыта дрэнна яго характарызуе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Вконтакте