BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваслаўнага святара Мікалая Гайдука аштрафавалі за “экстрэмізм”

Клірыка дамовага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Гарадзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архіерэйскім падворку Мікалая Гайдука аштрафавалі за «экстрэмізм», паведамляе «Хрысціянская візія».

This image has an empty alt attribute; its file name is o.nikolaj-1024x768.jpg

22 студзеня 2024 года пры маніторынгу ягоных сацыяльных сетак выявілі інфармацыйную прадукцыю з лагатыпам «TUT.BY» Укантакце і фота Ёзэфа Гебельса са свастыкай. Гэта расцанілі як захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ), а таксама распаўсюджванне нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП РБ).

Суд адбыўся 12 і 15 сакавіка. Па словах Гайдука, нацысцкую сімволіку ён размяшчаў як частку гістарычнай фатаграфіі з мэтай крытыкі нацысцкіх поглядаў, што пацвярджалася і кантэкстам размешчанай ім інфармацыі. Аднак суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла штраф у памеры 1600 рублёў.