BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праз месяц у новым статусе збярэцца Усебеларускі народны сход

Зараз завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты. Гэта выключна прадстаўнікі вертыкалі і вялікіх праўладных арганізацый, як напрыклад прафсаюзы ці саюз жанчын. Заяўляецца, што УНС стане найвышэйшым органам народаўладдзя ў краіне. Атрымае шырокія паўнамоцтвы і будзе вызначаць стратэгічнае развіццё Беларусі.

На думку грамадскага дзеяча, наўрад ці грамадзяне ўспрымуць новы орган, як станоўчыя палітычныя змены ці нейкі транзіт улады:

— У бальшыні грамадства проста няма даверу да гэтай улады. І таму людзі будуць ставіцца скептычна. Але ж людзі баяцца выказаць сваё аб’ектыўнае меркаванне. Асабліва станоўча гэта не паўплывае, калі гэта разглядаць з боку даверу народа да ўлады.

Усебеларускі народны сход будзе складацца з 1200 дэлегатаў. На першым паседжанні, 24-25 красавіка, будуць сфармаваныя кіраўнічыя органы, а пасля вызначаны дальнейшы парадак задач. Чакаецца, што дальнейшымі крокамі будзе зацвярджэнне праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.

Беларускае Радыё Рацыя