BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейцаў можа чакаць яшчэ большы махавік рэпрэсій

Пасля тэракту ў “Крокус Сіці Холе” расейцаў можа чакаць яшчэ большы махавік рэпрэсій. Да таго ж дадаецца мабілізацыя на вайну з Украінай, расейскія службы будуць настойваць на ўкраінскім следзе.

У гэтым перакананая журналіст-дакументаліст, рэжысёр і саўладальнік праваабарончага ютуб-канала «My Russian Rights» Люба Камырына:

–  Рэакцыя на тэракт у “Крокус Сіці Холе” ў Маскве выклікала не толькі ў мяне, але і ў маіх сяброў-расейцаў, якія жывуць тут, у Германіі, даволі складаныя адчуванні. Растлумачу чаму. Так, канешне, смутак – пачуццё нескладанае, але зразумелае. І мы канешне смуткуем. Другі момант, справа ў тым, што ў той жа дзень мае сябры хадзілі ўскладаць кветкі да магілы Навальнага ў Маскве, і там дзяжурыла шмат росгвардзейцаў. Ля “Крокус Сіці Холе” не было ніякай аховы.

Тэракт у Крокус Сіці Хол адбыўся 22 сакавіка бягучага года. На цяпер вядома пра каля 140 загінулых, у тым ліку 1 грамадзянка Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Рады Рацыя