BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыгора Кастусёва перавялі ў гарадзенскую турму

Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў гарадзенскую турму. Нагадаем, у судзе Івацэвіцкага раёна 15-га студзеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання.

Фота з адкрытых крыніц

Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню Партыі БНФ перавялі ў гарадзенскую турму № 1. Пра гэта паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Беларускае Радыё Рацыя