Па стане на 15 красавіка 2024 года праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.
Сярод іх:
- 93 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
- 63 сталых чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
- 40 шматдзетных маці і бацькоў;
- 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі;
- 16 чалавек з інваліднасцю;
- 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
- Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.
Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі, адзначае ПЦ “Вясна”.