BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сербскі суд пачаў разгляд справы беларускага кінарэжысёра

Сербскі суд пачаў разгляд справы аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысёра Андрэя Гнёта. Яго затрымалі ў мінулым кастрычніку на запыт уладаў Беларусі, якія абвясцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў.

З тых часоў Андрэй Гнёт знаходзіцца пад вартай у Цэнтральнай турме Бялграда. «Спадзяюся, што Сербія не паддасца ціску з боку Беларусі аб маёй экстрадыцыі», – сказаў Гнёт у Вярхоўным судзе, дадаўшы, што экстрадыцыя паставіць яго ў «смяротную небяспеку».