BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі паведамілі пра затрыманне трох чалавек за супрацу з «Вясной»

Берасцейскі ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне асоб, якія, паводле яго, аказвалі садзейнічанне праваабарончаму цэнтру «Вясна», прызнанаму ўладамі Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем.

Затрыманыя тры чалавекі — у Берасці, Баранавічах і Пінску. Больш падрабязна ГУБАЗіК распавёў толькі пра 40-гадовага жыхара Берасця, які, паводле сілавікоў, наведваў суды па крымінальных справах «экстрэмісцкай накіраванасці», «фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю пра сведкаў і прадстаўніках праваахоўных органаў». Далей гэтыя звесткі перадаваліся для публікацыі на інтэрнэт-рэсурсах, якія сілавікі называюць «дэструктыўнымі».  Распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Берасцеец змешчаны ў следчы ізалятар.

Беларускае Радыё Рацыя