BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі затрымалі жыхарку Гомеля за негатыўныя каментары пра тэракт у “Крокус сіці холе”

Рэпрэсіі ў Беларусі. Сілавікі затрымалі жыхарку Гомеля за негатыўныя каментары наконт тэракту ў падмаскоўным “Крокус сіці холе”.

Таксама сцвярджаецца, што жанчына нібыта «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы, садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці, распальвала нацыянальную варожасць і варажнечу». У дачыненні да затрыманай распачаты крымінальныя справы.

Раней у розных гарадах Беларусі ўжо прайшлі затрыманні за каментары пра названы тэракт. Адзін з абвінавачаных з’явіўся ў відэа сілавікоў з перабінтаванай галавой. Дыктар блізкага да сілавікоў тэлеграм-канала тлумачыць, што ў затрыманага «пачаліся праблемы з вухам». Гледзячы па ўсім, сілавікі намякалі на катаванні падазраваных ва ўчыненні тэракту.

Беларускае Радыё Рацыя