BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Ціханоўскі 1400 дзён у няволі

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі роўна 1400 дзён у няволі. Пра гэта нагадвае Фонд “Краіна для Жыцця”, створаны для дапамогі беларускім палітвязням і іх семʼям. 

Сімвалічная апякунка Ціханоўскага Вольга Зазулінская зазначае: “Гэта не заключэнне, гэта менавіта палон. Усё, што адбываецца з маім падапечным і ўсё, што адбывалася ўвесь гэты час, можна смела назваць катаваннямі ў адносінах да яго. Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у адзіночнай камеры перыядычна змяняючы яе на камеру ШІЗА. Больш за год да яго не пускаюць адвакатаў, не прымаюць перадач. Перарвалася нават перапіска з дзецьмі”. 

Нагадаем, мужа дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, аўтара youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года і затым асудзілі да 19,5 гадоў зняволення. 

Беларускае Радыё Рацыя