BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Следчы камітэт скончыў справу супраць «аналітыкаў Ціханоўскай»

Рэпрэсіі ў Беларусі. Следчы камітэт скончыў расследаванне справы супраць 20 так званых «аналітыкаў Ціханоўскай». Шэраг аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў пераследуецца за, як мяркуе СК, «выпрацоўку і рэалізацыю канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці». 

У спісе Рыгор Астапеня, Павел Вусаў, Аляксандр Дабравольскі, Юры Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Ганна Любакова, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік ды іншыя. 

Супраць гэтых людзей ідзе так званая спецвытворчасць, бо ўсе яны знаходзяцца за мяжой. Крымінальную справу перадалі ў суд. 

Фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса. Прытым, азначэнне «аналітыкі Ціханоўскай» умоўнае і паходзіць са словаў дзяржаўнай прапаганды. Насамрэч, фігуранты справы працуюць у розных арганізацыях і нярэдка палемізуюць паміж сабой.

Беларускае Радыё Рацыя