BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Справа Франака Вячоркі накіравана ў суд

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці справу ў дачыненні да Франака Вячоркі. Справа расследавалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Пра пачатак спецвытворчасці Следчы камітэт паведамляў у сярэдзіне лютага гэтага года.

Дарадца Святланы Ціханоўскай абвінавачваецца па дзевяці артыкулах.

Па версіі абвінавачання, супрацпраўныя дзеянні палітык здзейсніў «у перыяд, які папярэднічаў прэзідэнцкім выбарам 2020 года, падчас, а таксама пасля іх правядзення».

Таксама пры накіраванні ў суд Франаку Вячорку прад’яўлены пазоў у інтарэсах дзяржавы аб пакрыцці шкоды на суму больш за 30,9 млн рублёў.