Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да былога аператара і тэлежурналіста з Магілёва Яўгена Глушкова.
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Па некаторых звестках, крымінальная справа заведзена за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул — 361-1 КК (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Крыніца: “Вясна”