Фонд «Вільна Білорусь» рыхтуе зварот да Міністэрства замежных спраў Украіны і Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі аб перадачы будынка Амбасады Рэспублікі Беларусь ва Украіне ў часовае карыстанне фонду ды іншых беларускіх ініцыятыў.
Кажа кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
-Карысна перадаць, каб гэтым памяшканнем карысталіся прадстаўнікі беларускай дыяспары. Тыя, хто сёння тут, ва Украіне, прасоўваў бы культурныя мерапрыемствы, гістарычныя моманты, павязаныя з барацьбой супраць Расейскай Імперыі. Гэта дапамога беларускай дыяспары тым беларусам, якія ва Украіне пацярпелі ад расейскай агрэсіі. Кізім – прызначаны паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі. Так з’явілася б пляцоўка, на якой адбываліся б гэтыя сустрэчы. На маю думку, было б важна, каб будынак не прастойваў, каб не накапляўся гэты доўг.
Зараз амбасада размяшчаецца ў Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева, па вуліцы Міхаіла Кацюбінскага, дом 3. На сёння будынак амбасады не выкарыстоўваецца, а перад украінскім бюджэтам назапасілася запазычанасць за камунальныя і эксплуатацыйныя выдаткі ды ахову.
Беларускае Радыё Рацыя