BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стыпендыя офісу Святланы Ціханоўскай чакае на кандыдатаў

Офіс Святланы Ціханоўскай прапануе беларускім студэнтам магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку».

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава:

Стыпендыя для ўсіх беларусаў, якія нейкім чынам удзельнічалі ў дэмакратычным руху, і былі датычныя да актывізму ў напрамку дэмакратыі і прасоўванню Еўрапейскіх каштоўнасцяў. То бок гэта бясплатнае навучанне ва ўніверсітэце. Рэжым Лукашэнкі ніякім чынам не можа даведацца пра тое, хто падаецца на якія стыпендыі, хто запаўняе якія паперы. Гэта ўсё вельмі эластычна

Праект пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў, як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя. Дэдлайн для падачы заявак падоўжаны да 31 траўня 2024 года.

Падрабязнасці тут:

Беларускае Радыё Рацыя