BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса пачалі спецвытворчасць

Супраць экс-дырэктаркі гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі пачалі спецвытворчасць, паведамляе “Вясна”.

This image has an empty alt attribute; its file name is img_1059-1536x1152-1-1024x768.jpg

Вольгу абвінавачваюць адразу па 8 артыкулах КК:

-ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);

-арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);

-ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);

-ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);

-ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);

-чч. 1, 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

-ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Раней на Вольгу Вялічку завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.