BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта распачалі спецвытворчасць

Супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць – яго збіраюцца судзіць завочна.

Яму інкрымінаваныя: абраза Лукашэнкі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.