BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча ў Будславе

У сераду 1 траўня па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме Пастырскага 2024 года «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Падчас сустрэчы адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Праграма сустрэчы:

10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;

10.45 — прэзентацыя рухаў;

11.15 — Ружанец і Маёвае набажэнства;

12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарыы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі;

13.15 — пачастунак;

14.00 — канферэнцыя на тэму «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (адказны айцец Андрэй Авен OCD);

14.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;

15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;

15.15 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў;

15.20 — прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;

16.00 — заканчэнне сустрэчы.

Пасля абеду з 14.00 да 15.20 для дзяцей прадугледжана асобная праграма.

Беларускае Радыё Рацыя