BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сваякам Аўтуховіча з турмы вярнулася пасылка з пратэрмінаванай тушонкай

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторыя прадукты, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў турму.

«Бабулі прыйшла пасылка з турмы, пра якую тата папярэджваў. У ёй тое са спісу, што ўжо пратэрмінаванае — тушонка, крупы… Чаму, невядома. Таксама вярнулі чырвоны перац «Чылі», які тата прасіў даслаць, але яму адказалі, што «не дазволена», — паведаміла сваячка Аўтуховіча, якая жыве ў Польшчы.

Паводле Аўтуховіча, у спісе забароненых прадуктаў чырвонага перцу няма, між тым прычыну забароны яму не назвалі.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны да 25 год зняволення паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх стварэнне злачыннай групоўкі і акт тэрарызму. Ні па водным з іх Аўтуховіч віны не прызнаў.

Трымаюць палітвязня ў адзіночцы ў гарадзенскай турме.

Беларускае Радыё Рацыя