BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Таццяну Севярынец  аштрафавалі на 5400 рублёў

Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5400 рублёў. Яе прызналі вінаватай у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў” і ў “несанкцыянаваным пікетаванні”. Рашэнне прыняў суддзя Першамайскага раённага суда Віцебска Міхаіл Юрчанка.

This image has an empty alt attribute; its file name is sieviaryniec-1pg-1024x590.jpg

Абодва адміністрацыйныя пратаколы былі складзены паводле “вывучэння” сілавікамі старонак Севярынец у сацсетках, паведамляюць праваабаронцы.

Пра затрыманне Таццяны Севярынец стала вядома 9 студзеня. У той жа дзень з вялікім ціскам яе шпіталізавалі, а пасля да суда, прызначанага на 25 студзеня, адпусцілі дадому.

Таццяна Севярынец — актывістка з Віцебска, маці палітыка, палітвязня Паўла Севярынца  і пісьменніцы Ганны Севярынец.