BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У 2023 годзе прытулку ў Еўропе папрасілі больш за 5,6 тыс. беларусаў

У 2023 годзе міграцыйныя ўлады 27 краін Еўразвяза, а таксама Швейцарыі і Нарвегіі, разгледзелі 4 299 заявак ад беларусаў. Пададзена ж такіх заявак было больш за 5,6 тыс., з іх амаль 5,2 тыс. чалавек зрабілі гэта ўпершыню. Такія лічбы прыводзіць агенцтва ЕЗ па пытаннях прытулку.

Станоўчыя рашэнні па беларускіх заяўках былі вынесеныя ў 81% выпадкаў. Такім чынам, прытулак у Еўразвязе ў 2023 годзе атрымалі 3 482 нашыя суайчыннікі.

Часцей за ўсё беларусы звярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Германіі і Літвы. Пасля 2020 года колькасць беларусаў, якія звяртаюцца па статус уцекача, вырасла ў разы: у 2019-м колькасць першых заявак на прытулак не перавышала тысячы, у 2023-м яна ўпершыню дасягнула 5 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя