BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У абноўленым спісе “экстрэмістаў” фігуруе амаль чатыры тысячы чалавек

У пералік асоб, якія маюць дачыненне да так званай “экстрэмісцкай дзейнасці”, дадалі яшчэ 22 чалавек, цяпер у ім 3 тысячы 997 пазіцый.

Згодна з абноўленым дакументам на сайце МУС, восем уключаных у спіс знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, насупраць прозвішчаў чатырнаццаці стаіць пазнака “судзімасць не пагашана”. Апошнім, верагодна, было прызначана пакаранне, не звязанае са зняволеннем. Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржаўнай службе, карыстацца зброяй.

Беларускае Радыё Рацыя