BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Баранавічах асудзілі 60-гадовую пенсіянерку за паклёп на Лукашэнку

У Баранавічах асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дзеколу, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Папова, дзяржабвінаваўца — пракурор Вадзім Карачун.

Па матэрыялах абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку «Клас» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад малюнкам у групе «Жыве Беларусь».

У выніку ёй прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).

вясна