У Батумі адкрыты і дзейнічае шэлтар, якім могуць скарыстацца людзі, якія бягуць ад рэпрэсій у Беларусі і якім патрэбнае часовае пражыванне, – гэта сем’і палітзняволеных і былыя палітзняволеныя.

Пра шэлтар распавядае яго адміністратар Міхась:
-Гэта часовае жытло для тых, хто ўцёк з Беларусі, хто пераследуецца рэжымам або пацярпеў ад яго. Варта разумець, што гэта не сталае месца жыхарства, а менавіта кропка, дзе можна з месяц прыйсці ў сябе, адаптавацца, зразумець, куды рухацца далей і ўласна – рухацца далей.
Па словах Міхася, у шэлтары могуць знайсці прытулак розныя людзі з Беларусі:
-І тыя, каго наўпрост зараз пераследуюць, і тыя, хто зазнаў пераслед, падвяргаўся штрафам, суткам і адпаведным наступствам.
РР: Як выглядае шэлтар?
-Гэта вялікая кватэра з некалькімі спальнямі, агульнымі пакоямі, а менавіта – кухняй і залай.
Каб патрапіць у батумскі шэлтар, яго арганізатары просяць пісаць на тэлеграм t.me/michas_help.
Беларускае Радыё Рацыя