Пра гэта ў праекце БелТА «Краіна кажа» паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.
«Па-ранейшаму ёсць пытанне з перакладчыкамі ў рэгіёнах. Гэта адна з найважнейшых задач, якая павінна прымушаць працаваць і ўзмацняць працу нашых рэгіёнаў па прыцягненню экскурсаводаў, якія размаўляюць на розных мовах, – распавяла яна. – Гіды-перакладчыкі ёсць усюды, але іх колькасць адрозніваецца. У Магілёўскай вобласці іх, напрыклад, трое, у Гомельскай вобласці – пяцёра. У Гарадзенскай вобласці іх больш за ўсё. Але зноў жа, сёння ён ёсць, а заўтра ў яго заканчваецца атэстацыя і ён ужо выйшаў з гэтай сферы. Таму трэба максімальна працаваць над гэтым».
Паводле яе слоў, на сёння ў Беларусі налічваецца больш за 1,1 тысячы атэставаных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і за апошнія тры гады прырост склаў больш за 200 новых спецыялістаў