BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі на панядзелак аб’яўлены жоўты ровень небяспекі

У Беларусі на панядзелак, 11 сакавіка, сіноптыкі аб’явілі жоўты ровень небяспекі з-за моцнага ветру, паведамляе Белгідрамет.

dela.ru

Раніцай і днём 11 сакавіка па захадзе Беларусі месцамі чакаецца ўзмацненне ветру, яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду. Пераважна без ападкаў.

Уначы мароз да -3…-9 градусаў, крыху цяплей у паўднёва-заходніх рэгіёнах каля 0…-2 градусаў. А днём паветра прагрэецца максімум да +4…+9 градусаў.