BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з’явілася 16 новых палітзняволеных

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 16 чалавек, адзначаецца на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны

У спіс палітзняволеных дадалі сярод іншых наступныя прозвішчы: Аляксандра Міхайленка, Віталь Чаркасаў, Уладзіслаў Барысаў, Алег Арцюх, Павел Марціновіч.

Такім чынам, на сённяшні дзень у Беларусі 1407 афіцыйна прызнаных палітвязняў.

У заяве, выпушчанай з нагоды з’яўлення новых палітвязняў, праваабаронцы патрабуюць «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянаў краіны».