BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі

Пра смерць падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча паведамляе «Люстэрка» на падставе сведчання дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц.

Фота: BELPOL

Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Берасці. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які павінен быў адбыцца 16 красавіка. 9 красавіка, мужчына памёр. У СІЗА № 7 Берасця сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся. Па інфармацыі крыніц «Люстэрка», цела Аляксандра Кулініча ўжо выдалі сваякам. Заўтра яму споўнілася б 52 гады.

Аляксандра Кулініча пахаваюць 11 красавіка ў родным Маладэчне.