26 сакавіка ў міліцыю Берасця паступіла паведамленне аб мінаванні аўтамабіля па вуліцы Пушкінскай, піша сайт bar24.
Як паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама, на месцы працуюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, сапёрна-піратэхнічная група. Робяцца неабходныя захады бяспекі. Праз паведамленне пра мінаванне рух транспарту і людзей па вуліцы Пушкінскай абмежавалі. Удзельнікаў дарожнага руху просяць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.
22 сакавіка адбыўся тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. Загінула больш за 130 чалавек. Як паведаміла МУС Беларусі, у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі, у Беларусі прынялі дадатковыя захады гарантыі грамадскай бяспекі.