BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль

Гомельскі абласны суд вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Жанчыну пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пенсіянерку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК і распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб’яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

вясна