У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні. Цела Наталлі Лявончык знайшлі ў келлі, адкуль яна не выходзіла два дні, піша Katolik.life.
Прычыну смерці, па словах вернікаў, вызначыць пакуль не змаглі. Надзея (у свеце — Наталля Лявончык) жыла ў Свята-Ціхвінскім жаночым манастыры ў Гомелі больш за 20 гадоў. Манастыр паведаміў пра яе смерць 14 красавіка. Жанчына памерла прама ў манастыры, у сваёй келлі, як стала вядома Katolik.life ад вернікаў. Па іх словах, Надзея два дні не выходзіла з келлі. Па збегу абставін, гэтага ніхто не заўважыў, пакуль адна з манахіняў не зазірнула ў акно і не ўбачыла, што Надзея ляжыць без руху.
«Хуткая дапамога» канстатавала смерць, аднак яе прычыну пакуль вызначыць не ўдалося — прынамсі на момант пахавання.
Як сцвярджаюць суразмоўцы, медыкі не выявілі ў жанчыны прыкмет інсульту, інфаркту, адарванага тромба альбо іншай распаўсюджанай прычыны смерці. Ідзе расследаванне інцыдэнту.
Беларускае Радыё Рацыя