Віталія Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўцу, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Яго справу 22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядала суддзя Восіпава Алеся. Што прызначыў суд — невядома.
Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў телерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным напрамкам дзейнасці якой з’яўляецца рэклама на тэлебачанні. Ён таксама з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.