BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Маладэчне Азаронка зноў паставілі на месца ФОТАФАКТ

Рэгіянальнае выданне kraj.by зноў звярнула ўвагу ў сваім тэлеграм-канале на смеццевы кантэйнер, на якім хтосьці з мясцовых жыхароў напісаў прозвішча вядомага прапагандыста Рыгора Азаронка.

«І зноў актыўнічаюць у Маладэчне прыхільнікі Рыгора Азаронка», — жартуюць супрацоўнікі выдання.

Раней тое ж выданне пісала пра аналагічны выпадак у снежні 2023 года.

Выданне kraj.by належыць да тых калісьці незалежных, якія нядаўна былі «адціснутыя» дзяржавай. З лета 2023-га рэквізіты на сайце моўчкі змяніліся на рэквізіты праўладнай «Мінскай праўды». Аніякіх паведамленняў пра гэта не было, але, імаверна, цяпер яго таксама вядуць журналісты гэтага выдання. Невядома, на якіх умовах дзяржСМІ атрымалі рэсурс, па ўсім відаць, проста забралі з дапамогай ціску зверху.