BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мінесоце з’явіцца Беларускі грамадска-культурны цэнтр

Беларусы Мінеапаліса ў ЗША набылі двухпавярховы будынак, дзе плануюць стварыць апартаменты для часовага пражывання ўцекачоў з Беларусі, канферэнц-залу, каворкінг, офісы і цэнтр прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, піша Belarus.info.

Фота: bielarus.info

Беларускі цэнтр у Мінеапалісе стане яшчэ адной беларускай кропкай на мапе, разам з гарамадска-культурнай залай пры саборы святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, беларускім цэнтрам у Саўт Рыверы, фундацыяй Крачэўскага ў Куінз, а таксама шэрагам прыходаў беларускіх цэркваў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку.