BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У МНС Беларусі завяршылі ўзбраенне ратавальнікаў

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях завяршылі ўзбраенне асабовага складу, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі.

Таксама ў МНС, па словах міністра, складаюць “перспектыўную праграму ўзбраення на будучыню” і плануюць “даўмацоўваць падраздзяленні”.

“Мы працягваем трэніроўкі асабістага складу, прычым яны праводзяцца сумесна з нашымі калегамі з іншых сілавых структур — у першую чаргу, МУС, КДБ, па тых задачах, якія яны вырашаюць па прызначэнні, а мы — ва ўзаемадзеянні з імі”, — паведаміў Сіняўскі.

Пра ўзбраенне ратавальнікаў заявіў Аляксандр Лукашэнка ў лютым 2022 года. Ён сказаў, што ў выпадку ўзброенага канфлікту супрацоўнікі МНС “не толькі пажар будуць тушыць”. У чэрвені таго ж года Сіняўскі расказаў, што ратавальнікаў узброяць пісталетамі і аўтаматамі.

Мілітарызацыя ратавальнікаў пачалася пасля масавых пратэстаў 2020 года. Ведамства, якое да таго мела пазітыўны імідж, было кінутае на барацьбу з нацыянальнай сімволікай.