Ужо ад заўтра і да 4 траўня ў праваслаўных вернікаў будзе трываць Вялікі пост, які папярэднічае Вялікадню – галоўнаму святу хрысціян. Велікодны пост доўжыцца сем тыдняў і кожны з іх напоўнены біблійскімі падзеямі. Самыя строгія дні посту прысвечаны ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста, смерці і пахаванню.
З гэтай нагоды пацікавіліся ў грамадзян, ці падрыхтаваліся яны да строгага ўстрымання на бліжэйшыя сорак восем дзён:
-Не прытрымліваюся посту, мае знаёмыя прытрымліваюцца, некаторыя нават вельмі срога посцяць.
-Калі здароўе дазваляе, тады толькі. Бывае ж такое, што нельга тлустае есці, тады і выконваю пост.
-Можна сказаць, што не. Крыху прытрымліваюся, але каб пасціць… У мяне ёсць хваробы, праз якія не магу пасціць.
-Я сама не пашчу, а вось дачка мая посціць. Вы ведаеце, трэба трываць пост духоўна, толькі духоўна. Ежа – гэта ўжо пасля.
Па царкоўным статуце, Вялікі пост – самы строгі, існуюць асаблівыя патрабаванні да ежы. Але пры гэтым адзначаецца, што галоўнае – ачышчэнне духоўнае праз шчырую малітву, міласэрнасць і здзяйсненне добрых спраў.
Беларускае Радыё Рацыя