18-га красавіка ў Вільні адбылося пахаванне былога добраахвотніка ва Украіне і грамадскага актывіста, Аляксандра “Сашко” Царука.
Кажа ўдзельнік развітання, былы добраахвотнік Аляксандар Клачко:
Так, я ўдзельнічаў у пахаванні Аляксандра Царука, часцей я называў яго «Сашком». Прымаў удзел у некаторых арганізацыйных момантах у пахаванні. Для мяне Сашко быў блізкім чалавекам. Прычына яго смерці гэта стан здароўя. Я ведаю яго як чалавека, якому была неабыякавая будучыня Беларусі. Ён да канца свайго жыцця прабаваў наблізіць магчымасць беларусаў свабодна вяртацца ў Беларусь.
Па словах Аляксандра Клачко, смерць Аляксандра “Сашко” Царука стала ўжо чацвёртым выпадкам з беларускімі добраахвотнікамі, якія прыехалі ў звальненне ў Літву з Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя