Ва Украіну праз Беларусь пры пасярэдніцтве Катара вярнулі 9 дзяцей, паведамляе ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.
Чатыры з іх – вернуты з часова акупаваных тэрыторый, яшчэ пяцёра – у рамках рэалізацыі зацверджанага плана дзеянняў Прэзідэнта Украіны Bring Kids Back UA.
«Сёння мы ўжо сустрэлі 3-гадовых сястрычак, 6-гадовага хлопчыка і 10-гадовую дзяўчынку з дзіцячых дамоў, па вяртанні якіх звярталіся апекуны і сваякі ў наш Офіс. Таксама наш Офіс дапамог уз’яднацца маці з 12-гадовай дачкой. Усе яны ўжо на тэрыторыі Украіны», – напісаў Лубінец у Telegram.
Беларускае Радыё Рацыя
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц