BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вячаслаў Сіўчык: Трэба вяртаць Канстытуцыю без правак Лукашэнкі

«На сёння хоць нашая Канстытуцыя і засталася толькі на паперы, але яна ўсё адно абараняе Беларусь».

Такое меркаванне з нагоды 30-годдзя дакумента выказаў Госць Рацыі, лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык у эфіры нашага радыё:

РР: У якім стане цяпер на Ваш погляд знаходзіцца Канстытуцыя?

– Справа ў тым, што якраз Лукашэнка – гэта ёсць беззаконне, і ніхто не павінен забывацца пра ягоныя антыканстытуцыйныя дзеянні, у тым ліку і антыканстытуцыйны пераварот, які ён здзейсніў у 1996 годзе, калі ён практычна растаптаў парламентарызм у Беларусі. Пасля гэтага беларускі народ не меў магчымасці выбіраць уладу, і беларусы пра гэта мусяць памятаць. Выйсце з гэтага ёсць толькі адно – тая Канстытуцыя, якую згвалтаваў лукашэнкаўскі рэжым, павінна павярнуцца без лукашэнкаўскіх правак.

Толькі такім чынам можна павярнуцца ў прававое поле і зрабіць так, каб хоць у будучым беларускі народ меў права выбіраць уладу. Таму гэта сапраўды свята, гэта 30-гадовы юбілей. Вельмі добра, але мала, што пра гэта гавораць. Бо на вялікі жаль, лукашэнкаўскае беззаконне распаўсюдзілася і на дыяспару. Шмат хто хоча ўзяўшы на ўзор Лукашэнку, пакіраваць беларусамі, не звяртаючы ўвагі на законы, на права, а так нельга.

РР: Якія галоўныя этапы ў развіцці Канстытуцыі, альбо наадварот яе дэградацыі Вы б адзначылі?

– Справа ў тым, што Канстытуцыю прымаў Вярхоўны Савет, дзе абсалютная большасць былі былыя камуністы, наменклатура. То бок слой, які кіраваў у часы БССР беларускім народам. І натуральна, Канстытуцыя прымалася цяжка.

Яна была дастаткова добра напісаная, але пасля быў унесены раздзел пра Прэзідэнта, што стала трагедыяй для Беларусі, бо прыйшоў Лукашэнка. І натуральна, што ў будучым трэба ўсё ж такі вяртацца да парламенцкай рэспублікі, дзе Прэзідэнт мусіць выконваць толькі прадстаўнічыя функцыі і мець вельмі абмежаваныя паўнамоцтвы. Але натуральна мусіць быць пераходны перыяд. А пачынаць трэба з таго, што Канстытуцыю без правак Лукашэнкі трэба вяртаць, бо інакш будзе катастрофа.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Тым часам збор на святкаванне Дня Волі ў Варшаве працягваецца. Падтрымаць яго можна сайце Bysol

Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя