BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызначана дата разгляду апеляцыйнай скаргі Аляксандра Зянкова

Вярхоўны суд 16 красавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу на прыгавор фотажурналісту і відэааператару Аляксандру Зянкову, гэта вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства. Суддзя Таццяна Васілевіч пачне працэс а 9.30.

Фота з сацыяльных сетак

30 студзеня Менскі гарадскі суд (суддзя Жанна Брысіна) прыгаварыў Зянкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму нібыта за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.

Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў ягоным доме ў Барысаве. Праваабаронцы прызналі мужчыну палітычным зняволеным. Зянкоў супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by, кантэнт якога быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двойчы – у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га. Рэдакцыя сайта ў лістападзе мінулага года ўнесена ў пералік “экстрэмісцкіх фармаванняў”.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі 34 прадстаўнікі СМІ знаходзяцца ў няволі.

Беларускае Радыё Рацыя