Уладзіслаў Бендзікаў атрымаў пакаранне ад суддзі Зінаіды Балаболавай.
Ва ўдзельніка веламарафонаў Уладзіслава Бендзікава сілавікі не змаглі нічога знайсці, акрамя адной падпіскі ў ютубе на «няправільны» канал, паведамляе канал «Віцебск, я гуляю!»
Суддзі Зінаідзе Балаболавай гэта здалося дастатковай падставай, каб арыштаваць мужчыну на 15 сутак.