BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За падзеі жніўня 2020 года ў Берасці асудзілі адразу шэсць чалавек

У Берасці за падзеі жніўня 2020 года асудзілі адразу шэсць чалавек. Суд Ленінскага раёна Берасця прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у пратэстах у Берасці ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года, піша «Вясна».

Згодна з абвінавачаннем, яны знаходзіліся на праезнай частцы, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі нацыянальныя сцягі і перашкаджалі руху грамадскага транспарту. Усе абвінавачаныя прызналі віну.

Віталю Чаркасаву прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Арцёму Завадзе і Уладзіславу Барысаву па два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Арцёма Кадырава асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Аляксандра Жука — да пазбаўлення волі тэрмінам на 2,5 гады. Марыю Лёсік — да 2,5 гадоў так званай «хатняй хіміі».